Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55474 документов. Показано: 9 за последние 30 дней.

Захаваць пушчу як набытак усяго чалавецтва   / Яскевіч, Святлана /

Адбылося паседжанне Грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета. Удзел у ім узяў і намеснік дырэктара Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Руслан Цвірко.

Источник: Звязда,   20.09.2023
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНЭкологическая деятельность
Ад камбікорму да космасу   / Яскевіч, Святлана /

Пасяджэнне камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па эканамічнай палітыцы прайшло ў Брэсце. Такія сустрэчы праводзяцца два разы на год. Да брэсцкай размовы ў рэжыме відэасувязі далучаліся чыноўнікі, спецыялісты, вучоныя абедзвюх дзяржаў. Так, прадстаўнікі Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі разам з калегамі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абмеркавалі узгадненне праектаў канцэпцый саюзных праграм.

Источник: Звязда,   29.03.2022
Рубрика: Международное сотрудничество
Глыбокія карані горада-юбіляра   / Яскевіч, Святлана /

Музей «Бярэсце» быў адкрыты ў 1982 годзе. Гэта — адзіны ў Еўропе музей сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада ХІ–ХІІІ стагоддзяў. Больш за дзесяцігоддзе, пачынаючы з 1969 года, на месцы старажытнага горада праводзілі раскопкі супрацоўнікі аддзела археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Пятра Фёдаравіча Лысенкі. Па сутнасці, менавіта ён падарыў гораду і свету «Бярэсце». Пётр Фёдаравіч здолеў «прабіць» саюзнае фінансаванне праекту, і пачаліся маштабныя раскопкі.

Источник: Беларусь,   22.07.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Паспяховыя нэпы Скакуна   / Яскевіч, Святлана /

Старшыня рэспубліканскага аграпрамысловага саюза і кіраўнік грамадскага аб'яднання «Беларускі сялянскі савет», доктар эканамічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Скакун 1 сакавіка адзначае «круглуюдату» — 70 гадоў.

Источник: Звязда,   01.03.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Чалавека працы трэба выхоўваць змалку   / Яскевіч, Святлана /

Аляксей Сцяпанавіч Скакун — чалавек вядомы ў нашай краіне: старшыня рэспубліканскага аграпрамысловага саюза і кіраўнік грамадскага аб'яднання «Беларускі сялянскі савет», доктар эканамічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук на працягу больш чым 30 гадоў узначальвае сельгаспрад- прыемства «Астрамечава» Брэсцкага раёна.

Источник: Звязда,   15.08.2015
Рубрика: Сотрудники НАН
У Белавежскай пушчы зъ'явіцца яшчэ адзін музей. Археалагічны   / Яскевіч, Святлана /

У ваколіцах вёскі Камянюкі вядома не менш за 12 паселішчаў — ад часу асваення тэрыторыі пушчы і з'яўлення першых паляўнічых на паўночнага аленя. Тут і пачаліся раскопкі, якія закончацца стварэннем у Нацыянальным парку археалагічнага музея пад адкрытым небам. Спецыялісты з інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з супрацоўнікамі пушчы арганізавалі навуковую экспедыцыю.

Источник: Звязда,   30.06.2015
Рубрика: НАН Беларуси
Брэсцкая Біблія вярнулася дадому   / Яскевіч, Святлана /

Брэсцкая абласная бібліятэка з дапамогай абласного бюджэту набыла няпоўны экзэмпляр Брэсцкай Бібліі. Дагэтуль у Беларусі было толькі адно такое выданне, якое захоўвалася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа.

Источник: Звязда,   12.06.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Валанцёры з рыдлёўкамі - галоўная рухальная сіла археалогіі   / Яскевіч, Святлана /

Беларускі археолаг, доктар гістарычных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэднявечча Інстытута гісторыі НАН Беларусі Пётр Лысенка з пачатку 60-х гадоў займаецца гісторыяй старажытнага Бярэсця. Ён вызначыў месцазнаходжанне старажытнага горада і даказаў гэта з дапамогай раскопак. У выніку З'явіўся адзіны ў Еўропе музей сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада. Яшчэ раз усвядоміўшы вялізарную працу, якая была праведзена ў 60-80 гады ў Брэсце, і асэнсаваўшы ролю дабраахвотных памочнікаў на раскопках, Пётр Лысенка вырашыў выказаць ім сваю удзячнасць праз газету "Звязда", чытачом і прыхільнікам якой даўно з'яўляецца.

Источник: Звязда,   19.09.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Разнастайны свет Белавежскай пушчы   / Яскевіч, Святлана /

Інтэрв´ю генеральнага дырэктара Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Белавежская пушча" Аляксандра Бурага. Пра асаблівасці лясной працы расказвае начальнік аддзела аховы лесу і лясной гаспадаркі Васіль Філімонаў: — Насенне мы нарыхтоўваем з элітных дрэў — як дуба, так і сасны. У гэтым рэгулярна дапамагаюць вучоныя нашай Акадэміі навук. Ёсць асобная праграма па стварэнні лесанасеннай плантацыі, якую мы ажыццяўляем агульнымі намаганнямі.

Источник: Звязда,   18.12.2012
Рубрика: НАН Беларуси